Галоўная  / /   Прэс-цэнтр  / /   Навіны

Адзіны дзень інфармавання на «Нафтане»

25.10.2022

У адзіны дзень інфармавання 26 кастрычніка «Нафтан» наведалі старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў. У ходзе сустрэч з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства былі абмеркаваны пытанні забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый і патрэбнасці ў імпартазамяшчэнні.

Андрэй Рыбакоў таксама распавёў аб стане і перспектывах развіцця нафтахімічнай галіны Беларусі, адказаў на пытанні нафтаперапрацоўшчыкаў.

Падчас рабочай паездкі ў ААТ «Нафтан» Андрэй Рыбакоў і Дзмітрый Дзямідаў наведалі ўстаноўку запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў, дзе 21 кастрычніка 2022 года завершаны тэставы (гарантыйны) прабег на 100-працэнтнай прадукцыйнасці.