Правілы работы з электроннымі зваротамі

Электронныя звароты, пададзеныя ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 306-З), падлягаюць абавязковаму прыёму і рэгістрацыі ў канцэрне.

Электронныя звароты падаюцца ў канцэрн шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце канцэрна ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

 

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да электронных зваротаў

Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

выкладанне сутнасці звароту;

адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

выкладанне сутнасці звароту;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Дапушчальнымі фарматамі прыкладзеных дакументаў і (або) звестак у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) з'яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціскання даных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней чым за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней аднаго месяца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў канцэрне.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты, а таксама калі ў электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў маюць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты размяшчаюцца на афіцыйным сайце канцэрна ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

 

Пакіданне без разгляду па сутнасці

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

выкладзены не на беларускай або рускай мове;

не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялаў грамадзяніна, адраса месца жыхарства (месца знаходжання);

не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялаў кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянска- працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністратыўнага працэсу, заканадаўствам аб адміністратыўных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі канцэрна;

прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

пададзены паўторны зварот і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Заяўнік мае права адклікаць свой электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў пададзены электронны зварот.

Адказ канцэрна на зварот або рашэнне канцэрна аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Электронныя звароты грамадзян

Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў